Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на сайт futbolas.lt, які спасылаецца на крыніцу ў літоўскім футбольным клубе.

Паўабаронца падпісаў кантракт з барысаўчанамі ў лютым 2016-га. Ён ужо згуляў у двух пераможных матчах за сваю новую каманду: у Суперкубку з салігорскім «Шахцёрам» (2:1) і ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі са «Слуцкам» (1:0).

Юрыю Кендышу 25 гадоў. Ён — ураджэнец Мінска. Раней выступаў за сталічны «Партызан», «Тарпеда-БелАЗ», «Славію», брэсцкае «Дынама». З 2014-га гуляў у Літве за «Тракай», а пасля — за «Жальгірыс».

Фота: fcbate.by