Пасля адмовы ў правядзенні мітынга прадпрымальнікаў 21 сакавіка ў старым парку па прычыне недалучэння да заявы дамовы з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй, Мікола Чарнавус тут жа падаў новую заяўку на 8 красавіка на правядзенне незвычайнай акцыі: 15-хвілінны прабег трушком па парыметру Старога парка з транспарантам 50-метровай даўжыні з надпісамі: «Беларусы — прачынайцеся! Заводы і фабрыкі спыніліся. Вас чакае галадамор. Улада — сыходзь!»

Прабег запланаваны з 12 да 12.15 з удзелам 10 прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў, паведамляе ПЦ “Вясна“.

Паводле Чарнавуса, сваёй акцыяй яны хочуць выказаць «пратэст супраць развалу эканомікі, збяднення насельніцтва, зніжэння заробкаў».