Грамадзянін Украіны паспрабаваў незаконна ўвесці ў Беларусь вялікую партыю банкнотаў часоў Расейскай Імперыі.
 
Больш падрабязна распавядзе украінскі карэспандэнт Марцін Война.
 
Антыкварныя банкноты спрабаваў пераправіць у Беларусь 32-гадовы жыхар Ровенскай вобласці. Кантрабанду ён перавозіў класічным спосабам – за падкладкай гаспадарчай сумкі. Усяго ў парушальніка знайшлі 144 антыкварныя купюры Расейскай імперыі канца XIX – пачатку XX ст., вартасцю 3, 5, 10 і 25 рублёў.
 
Ва Украіне не надта багата калекцыянераў-баністаў, якія цікавяцца банкнотамі часоў царскай Расеі. Відавочна, кантрабандыст імкнуўся прадаць гэты тавар у Беларусі ці ў Расейскай Федэрацыі, дзе попыт на такія банконты вышэйны. Але і там рынкавыя кошты на іх невялікія – у сярэднім, ад 5 да 15 даляраў за адзін намінал.
 
Парушальніку пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй прадметаў кантрабанды.
 
Пра затрыманне кантрабандыста паведамляе прэсовы аддзел Упраўлення Службы Бяспекі Украіны па Ровенскай вобласці, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Украінец вёз у Беларусь рэкордную кантрабанду антыкварыяту

 
Фота: УСБУ па Ровенскай вобласці