Як ужо паведамлялася, праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб зніжэнні 1 красавіка памеру стаўкі рэфінансавання на 1 працэнтны пункт да 24% гадавых.

 “Зніжэнне стаўкі звычайна адбываецца, калі зніжаецца інфляцыя і стабілізуецца валюта, але ў нас інфляцыя толькі за два месяцы склала каля 5 працэнтаў, — кажа Станіслаў Багданкевіч. – Гэта шмат. Таму я лічу, што гэты крок уладаў не суадносіцца з паняццем аб жорсткай манетарнай палітыцы. Ён накіраваны больш на зніжэнне працэнтаў па крэдытах для бізнеса і прадпрыемстваў.

Па словах Багданкевіча зніжэнне стаўкі рэфінансавання “падобна на штучную спробу прадаставіць больш танныя грошы вытворчасці”.

Фота з адкрытых крыніц