Сіноптыкі папярэджваюць, што днём 18 сакавіка ў многіх раёнах Беларусі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж з пераходам у мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе БелаПАН. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра ад плюс 1°C па поўначы да плюс 8°C па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску ападкі (дождж з пераходам у мокры снег), блізу вечара на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра прыблізна плюс 3°C, увечары паніжэнне да 0 — мінус 2°C.

 
Фота з адкрытых крыніц