– Да мовы я стаўлюся вельмі добра, – кажа ён. – Калі паступаў на факультэт журналістыкі, то падаваў у прыёмную камісію свае публікацыі менавіта на беларускай мове. Ды і як яшчэ па-іншаму можна адносіцца да роднай мовы? Тое самае, што спытаць: “Як вы адносіцеся да сваёй рукі ці нагі?” Гэта – частка нас. У мяне шмат беларускамоўных сяброў. Іншая справа, што ў асноўным даводзіцца мець зносіны на рускай мове. Дарэчы, у “Крумкачоў” вельмі шмат беларускамоўных балельшчыкаў.

Нагадаем, што паўматарская сталічная футбольная каманда “Крумкачы” усяго за два гады сенсацыйна прабілася ў вышэйшую лігу і ўжо 2 красавіка стартуе ў чэмпіянаце Беларусі.

Фото из открытых источников