Безмедалёвае выступленне зборнай Беларусі па біятлоне на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Нарвегіі паказала не толькі хібы каманды ў адсутнасць трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай, але і дало нагоду канстатаваць факт: у беларускай біятлоннай сям’і саспеў канфлікт паміж спартсменамі і трэнерам Уладзімірам Каралькевічам.

У выніку, паводле некаторых звестак, галоўны трэнер зборнай Андрыян Цыбульскі замест таго, каб з Нарвегіі адправіцца разам з камандай у Ханты-Мансійск на чарговы этап Кубка свету, прыляцеў у Мінск, каб растлумачыць кіраўніцтву сутнасць канфлікту “Каралькевіч – спартсмены”.

 “Зборная па біятлоне – гэта нацыянальная каманда, і мы зацікаўлены ў тым, каб там была здаровая атмасфера, а ў спартсменаў было поўнае ўзаемаразуменне з трэнерскім складам, – кажа прэс-сакратар Міністэрства спорту Уладзімір Несцяровіч. – Наколькі я разумею, у гэтым плане ўзніклі некаторыя праблемы. Тое, што карэктывы неабходна ўносіць, усім зразумела”.

P.S. Падрабязней пра канфлікт чытайце ў бліжэйшым нумары “Народнай Волі”

Фота: tvr.by