Але адпаведнае рашэнне павінен прыняць урад. Пра гэта заявіла намесніца начальніка інспекцыі Галіна Гурыновіч.

“Калі да нас паступіць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, мы яго, вядома, выканаем. Будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць”, — перадае БелаПАНсловы чыноўніцы.

Раней падаткавікі заяўлялі, перадае Еўрарадыё, што вызваленне Алексіевіч ад падатку з Нобелеўскай прэміі магчымае толькі асобным указам кіраўніка дзяржавы. Калі яна не будзе вызваленая ад падатку, то павінна будзе заплаціць 13%.

Прэс-сакратар Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут раней казаў, што ў беларускім Падатковым кодэксе няма ільготаў для нобелеўскіх лаўрэатаў. Ёсць толькі льготы для лаўрэатаў дзяржаўных і прэзідэнцкіх прэмій.

Фота: dw.com