Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне

3
Беларускі біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 39 мін 05,3 сек (0+0+1+0), дапусціўшы адзін промах на чатырох агнявых рубяжах. Крыўко паказаў хуткі ход па дыстанцыі, паведамляе БЕЛТА. Украінец Антон Дудчанка, які заняў другое месца і дапусціў таксама ўсяго адну памылку на стрэльбішчы, уступіў беларусу больш як мінуту – +1 мін 15,0 сек (0+0+1+0). Бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне стаў Раман Яромін з Казахстана – + 1 мін 40,6 сек (1+0+1+0).
 
Сёння ў Паклюцы таксама адбудзецца індывідуальная гонка на 12,5 км у юніёрак, якая пачнецца ў 16.30 па мінскім часе. За зборную Беларусі выступяць Дар’я Блашко, Ганна Сола і Дынара Алімбекава.
 
Віктар Крыўко. Фота Беларускай федэрацыі біятлона