Плануецца, што ён сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

Вашчыкоўскі мае сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў Мінску і польскай меншасцю ў Гродне. Мяркуецца, паведамляе “НН“, што ён таксама ўскладзе кветкі ў Курапатах.

Мама міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага паходзіць з Ваўкавыска. Там жыла да вайны яе сям’я, дзед міністра працаваў на пошце. Пасля вайны сям’я пераехала ў ПНР. Падчас свайго візіту ў Беларусь кіраўнік польскай дыпламатыі наведае горад сваіх продкаў. Інфармацыяй пра гэта палітык пачаў сваё спатканне з прадстаўнікамі беларускіх эміграцыйных арганізацыяў у Варшаве.

Фота з сайта НН