Як паведамілі у Генеральнай пракуратуры Беларусі, кіраўнік падазраецца ў атрыманні хабару ў 140 млн. рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора на перапрацоўку будаўнічых адходаў без правядзення прадугледжанай заканадаўствам працэдуры па выбары пастаўшчыка паслуг.

Пракуратурай Віцебскай вобласці, паведамляе БелаПАН, распачатая справа на падставе ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Жанчына-кіраўнік падазраецца ў тым, што падала ілжывыя акты здачы-прыёмкі выкананых будаўніча-мантажных работ і выкрала больш за 36 млн. рублёў.

Крымінальная справа распачатая пракуратурай паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай сумесна з галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Пракурорам Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) распачатая справа згодна з ч. 2 арт. 425 КК (бяздзейнасць службовай асобы) у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, які не забяспечыў захаванасць пагалоўя птушкі, што пацягнула яе падзёж і прычыненне шкоды больш як на 1,28 млрд. рублёў.