Кіраўнікі прадпрыемства тлумачаць новы распарадак тым, што скарачаюцца аб’ёмы вытворчасці ў сувязі з надыходам перадвелікоднага посту, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Радыё “Свабода”.

Адпаведны загад гендырэктар “Гомельхлебпрама” Наталля Верамеева падпісала яшчэ 5 сакавіка.

Па словах рабочых, пры такой загрузцы іх заробкі складуць каля 400 тысяч рублёў за месяц. Пры тым, што адна толькі “камуналка” патрабуе каля 800 тысяч. Рабочыя мяркуюць, што іх проста падштурхоўваюць да звальнення.

Фота: svaboda.org