«Камандаванне прызначанае, ідзе падбор асабістага складу, будуецца ваенны гарадок», — сказаў прадстаўнік ўнутраных войскаў МУС.

Нумар часці — 7434. Камандзірам вайсковай часці УВ па ахове атамнай электрастанцыі прызначаны падпалкоўнік Віктар Жадобін, паведамляе «НН«.

Цалкам фарміраванне часці павінна завяршыцца ў верасні 2017 года.

Віктар Жадобін — сын былога дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі, былога міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна.

Фота Германа Сачука, Tut.by