Мінулай ноччу ў матчы чацвёртага круга Азаранка, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Самантай Стосур (28-ы нумар рэйтынгу ВТА), паведамляе БЕЛТА і атрымала перамогу ў трохсэтавым паядынку. Першую партыю беларуска правяла вельмі ўпэўнена, не пакінуўшы саперніцы шанцаў на поспех — 6:1. У другім сэце Азаранка 5 разоў падавала «на вылет», але Стосур гэта не збянтэжыла, і яна змагла зраўнаваць рэзультат, выйграўшы з лікам 6:4. У вырашальнай партыі Вікторыя павяла 3:0, потым Стосур адыграла адно ачко на сваёй падачы, але Азаранка згуляла мацней і ў выніку дабілася перамогі 6:1, завяршыўшы гульню 10-м эйсам. Сустрэча прадаўжалася 1 гадз 59 мін. Гэта быў дзясяты матч паміж Азаранка і Стосур на турнірах пад эгідай ВТА і дзявяты поспех вядучай беларускай тэнісісткі.

У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць з пераможцай гульні паміж італьянкай Рабертай Вінчы (10) і славачкай Магдаленай Рыбарыкавай (97).

Першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс выйшла ў 1/4 фіналу, перайграўшы ўкраінскую тэнісістку Кацярыну Бандарэнка (70) — 6:2, 6:2.

Турнір у Індыян-Уэлсе завершыцца 20 сакавіка.

Вікторыя Азаранка. Фота Сіньхуа — БелТА