Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

«У сувязі з тым, што выбары ў парламент будуць назначаны ў бліжэйшыя месяцы, а таксама ўлічваючы рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) аб непажаданасці змяненняў выбарчага заканадаўства менш як за год да выбараў, міжведамасная экспертная рабочая група лічыць немэтазгодным разглядаць цяпер пытанне ўнясення чарговых змяненняў у Выбарчы кодэкс Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Між тым экспертная група выпрацавала прапановы аб мерах па ўдасканаленні выбарчага працэсу, якія не патрабуюць унясення змяненняў у заканадаўства і могуць быць ажыццёўлены пры правядзенні парламенцкіх выбараў у 2016 годзе. Гэтыя прапановы, накіраваныя на павышэнне адкрытасці фарміравання выбарчых камісій, інфармаванасці грамадскасці аб выніках разгляду скаргаў па выбарчых спрэчках, стварэнне ўмоў для ажыццяўлення назірання за выбарчымі працэдурамі, будуць прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Міжведамасная экспертная рабочая група па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі створана пастановай ад 12 лютага. У лік экспертаў увайшлі прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, абедзвюх палат парламента, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў. Кіраўнік — член ЦВК Алена Дмухайла.

Работа заключаецца ў аналізе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія змешчаны ў падагульняючай справаздачы місіі па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе.