14 сакавіка ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі, паведамляе БелаПАН, сталічны клуб выйграў у гасцях у «Нёмана» — 3:2 і павёў 3:1.

У сталіцы сапернікі абмяняліся перамогамі (4:2, 2:3, у авертайме), а ў мінулую суботу ў Гродне выйгралі мінчане (3:0).

У чацвер «Нёман» і «Юнацтва» сустрэнуцца ў Мінску. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд.

У другім паўфінале, «Шахцёр» — «Гомель», наперадзе салігорцы — 2:0.

 
Фота: euroradio.fm