Аб гэтым журналістам паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, перадае БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што сёння ў час даклада па пытаннях аплаты ЖКП, якія аказваюцца насельніцтву, закраналася і праблема з нядобрасумленнымі плацельшчыкамі, які маніпулююць паказаннямі прыбораў уліку.

Аляксандр Церахаў праінфармаваў, што ў сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў «узмацніць адказнасць грамадзян, якія будуць абвінавачаны ў тым, што яны скрываюць рэальныя паказанні прыбораў уліку».

Неабходны для гэтага механізм сумесна распрацуюць Мінжылкамгас і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Фото с сайта БЕЛТА