У сувязі з выключэннем грамадскіх лазняў з спісу сацыяльна-значных аб’ектаў у многіх парных падаражэлі квіткі. Так, напрыклад, у наваполацкай лазні № 2 кошт памыўкі вырас да 80 тысяч рублёў, з-за чаго знізілася наведвальнасць. З мэтай прыцягнення новых кліентаў у аздараўленчай установе Наваполацка аб’яўлена вясновая акцыя і кошт квітка цяпер складае 75 тысяч рублёў.