На мерапрыемстве прысутнічалі аўтары, акцёры, музыканты J:МОРС і іншыя ўдзельнікі праекта. Праект фільма рэалізаваны дзякуючы збору сродкаў на краўдфандынгавай платформе Talaka.by.

У галоўных ролях: Алеся Грыбок, Георгій Пятрэнка, у эпізодах — Валерый Шушкевіч, Дзядзька Ваня.

Загалоўнай песняй фільма стала кампазіцыя гурту J: МОРС «Паветра», на якую быў зняты кліп з кадрамі фільма.

Рэжысёр фільма — Яўген Лыткін, аператар — Максім Малахаў.
Вытворчасць — студыя «Чырвоны баян».

Яўген Лыткін, рэжысёр: «У нас атрымаўся эксперымент. Мы задумалі, што мы хочам зрабіць гісторыю».

Максім Малахаў, кіраўнік праекта: «Нягледзячы на тое, што мы першыя сабралі на беларускім краўдфандынгу грошы на кіно, спадзяёмся, што гэтая тэндэнцыя будзе паўтарацца, што фільмаў стане больш у краіне, будзем разам пераварочваць гэтую індустрыю», цытуе БелаПАН.

Алеся Грыбок, актрыса: «Я да апошняга сумнявалася, што ў мяне нешта атрымаецца. Я прашу прабачэння ў хлопцаў за тое, што, можа быць, была не такой добрай».

Уладзімір Пугач, лідар гурту J: Морс: «Хлопцы патэлефанавалі нам летам не з просьбай даць песню. Было сказана: хочаце кліп? Хлопцы са стрыжнем, ведаюць, чаго хочуць. Яны прыдумалі зняць кіно, у іх няма грошай, але яны дакладна ведаюць, што яны здымуць нам кліп. І гэта крута!».

Алеся Грыбок, актрыса: «Мне хацелася расказаць пра іншае: пра слабага чалавека. Напэўна, для гэтага таксама трэба мець нейкую сілу, каб здолець расказаць пра тое, што ты слабы».

Фота: talaka.by