“Пакуль нічога не вядома, мы чакаем, будзем старацца паспець у тэрмін, — кажа кіраўніца планава-эканамічнага аддзелу Мінгарвыканкама Юлія Сагайдык. — На сайце komplat.by жыроўка падлічаная, але гэта, ведаеце, папярэдні варыянт. Перыяд пакуль не закрыты, канчатковыя дадзеныя не ўнесеныя, таму лічыце, што пакуль нічога яшчэ не падлічана. То бок гэта падрыхтоўчая праца. Дадзеныя ўносяцца, але мы іх не будзем раздрукоўваць, пакуль не будзе прынятае хоць нейкае рашэнне”.

Паводле пастанаўлення Савета Міністраў РБ № 571, дакумент на аплату камунальных паслуг мусіць трапляць у рукі насельніцтва не пазней за 15-е чысло кожнага месяца. Калі не ўлічваць выхадныя і дадаць час на пералік камуналкі па новых тарыфах ды непасрэдна распаўсюджванне жыровак па кватэрах, то тарыфы мусілі з’явіцца яшчэ ўчора, паведамляе Еўрарадыё.