Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пятра Арушаньянца, ніжняя планка такіх штрафаў можа скласці 2 базавыя велічыні.

На сёння за парушэнне ўказу №222 прадпрымальнікі абавязаныя заплаціць ад 200 да 500 базавых велічынь. Нават калі іпэшнік гандлюе дробнымі партыямі тавараў, санкцыі непрапарцыйныя яго віне. Менавіта таму дэпартамент прадпрымальніцтва ўносіць прапанову пра зніжэнне штрафаў, пераде Еўрарадыё.

З 1 студзеня 2016 года ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі, прыдатнымі для краін Мытнага саюза. Аднак большая частка беларускіх іпэшнікаў прызвычаілася закупляць тавары замежнай вытворчасці на расійскіх аптовых базах, дзе не даюць патрэбных дакументаў. Гэты тавар больш разнастайны і таннейшы за беларускі. Увядзенне новых правілаў прымусіла большасць прадпрымальнікаў прыпыніць працу. У Мінску і ў іншых гарадах прайшоў шэраг акцыяў пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу.

Беларускія ўлады катэгарычна адмаўляюцца адмяняць указ №222, супраць якога і выступаюць прадпрымальнікі.

Фота: БЕЛТА