На сустрэчы ішла размова аб пытаннях, што датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел, паведамляе БЕЛТА, закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.

Прэзідэнт у цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створаны Царкоўны папячыцельскі савет.

З улікам таго, што будаўніцтва зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення вялікіх мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. “У Мінску для гэтага хапае месц”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Ёсць яшчэ шэраг праблем, якія я гатовы абмеркаваць. Давайце падумаем аб тым, у якім напрамку будзем дзейнічаць”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У час сустрэчы было закранута пытанне плануемай сустрэчы прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.

Фото: БЕЛТА