На гэтыя мэты плануецца накіраваць больш за Br340 млрд, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, паведамляе БЕЛТА, на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем будзе накіравана Br1 млн 600 тыс. (у мінулым годзе было Br1 млн 400 тыс.), з дзённым знаходжаннем — Br660 тыс. (было Br580 тыс.), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — Br680 тыс. (было Br600 тыс.), у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — Br740 тыс. (было Br650 тыс.).

Паводле слоў дырэктара цэнтра, у летнія месяцы плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў як мінімум 346,7 тыс. школьнікаў.

Летам мінулага года былі на аздараўленні 362 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (105,2 працэнта ад плана). У Беларусі аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах.

Фото: БЕЛТА