Падрыхтоўка візіту абмяркоўвалася 9 сакавіка на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з паслом Славеніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Прымажам Шэлігам, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС.

Бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні супрацоўніцтва.

19 лютага ў Мінску з Прымажам Шэлігам сустракаўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яны абмеркавалі, у прыватнасці, двухбаковыя інвестыцыйныя праекты і пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Пасяджэнне камісіі адбудзецца ў чэрвені 2016 года ў Любляне.

 
Фота: qwas.ru