На трэніровачны збор выкліканы 22 футбалісты:

варатары — Андрэй Гарбуноў («Атрамітас», Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў), Андрэй Клімовіч («Мінск»);

абаронцы — Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў («Мардовія», Саранск, Расія), Аляксандр Мартыновіч («Урал», Екацярынбург, Расія), Сяргей Паліцевіч («Генчлербірлігі», Анкара, Турцыя), Раман Бегуноў («Дынама», Мінск), Ягор Філіпенка («Малага», Іспанія), Міхаіл Сівакоў («Зара», Луганск, Украіна), Максім Бардачоў («Томь», Томск, Расія);

паўабаронцы — Сяргей Кісляк («Рубін», Казань, Расія), Станіслаў Драгун («Дынама», Масква, Расія), Цімафей Калачоў («Растоў», Расія), Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Рэнан Брэсан («Рыу Аве», Партугалія), Павел Няхайчык («Томь», Томск, Расія), Сяргей Крывец («Мец», Францыя), Сяргей Балановіч («Амкар», Перм, Расія), Іван Маеўскі («Анжы», Махачкала, Расія);

нападаючы — Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў», Самара, Расія).

Каманда будзе трэніравацца ў Мінску з 21 па 24 сакавіка, паведамляе БЕЛТА, пасля чаго вылеціць у Ерэван, дзе 25 сакавіка згуляе з дружынай Арменіі, гульня з чарнагорцамі адбудзецца 29 сакавіка ў Падгорыцы.

Маладзёжная зборная Беларусі (U-21) 26 сакавіка правядзе ў польскім горадзе Влацлавек кантрольны матч з польскімі равеснікамі. Трэнер беларускай каманды Ігар Кавалевіч разлічвае на 20 футбалістаў:

варатары: Антон Чычкан («Смалявічы-СТІ»), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы: Аляксандр Пазняк («Нёман», Гродна), Мікалай Золатаў («Шахцёр», Салігорск), Сяргей Карповіч («Дынама», Мінск), Аляксей Залескі («Слуцк»), Сямён Шасцілоўскі («Гарадзея»), Аляксандр Паўлавец («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Уладзіслаў Ясюкевіч («Іслач», Мінскі раён), Міхаіл Шыбун («Шахцёр», Салігорск), Міхаіл Бабічаў («Віцебск»);

паўабаронцы: Яўген Яблонскі (БАТЭ, Барысаў), Мікіта Корзун («Дынама», Кіеў, Украіна), Алег Еўдакімаў, Дзмітрый Бяссмертны (абодва — «Мінск»), Яраслаў Яроцкі («Дынама», Мінск), Аляксандр Янчанка («Гомель»);

нападаючыя: Уладзіслаў Клімовіч («Елгава», Латвія), Руслан Цевераў («Нафтан», Наваполацк), Арцём Васільеў («Мінск»).

Падрыхтоўку да матчу з палякамі беларуская «маладзёжка» пачне 21 сакавіка ў Кобрыне, адкуль потым накіруецца ў Польшчу.