Фізічныя асобы за люты прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $567,37 млн ($1 млрд 8,08 млн у студзені-лютым), купілі – $420,76 млн ($1 млрд 50,88 млн у студзені-лютым). Такім чынам, чысты продаж валюты фізічнымі асобамі ў лютым склаў $146,61 млн, паведамляе БЕЛТА.

Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на $1 млрд 149,33 млн у эквіваленце ($2 млрд 165,95 млн у студзені-лютым), купілі – $1 млрд 133,57 млн ($2 млрд 348,38 млн у студзені-лютым). Чысты продаж замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання – рэзідэнтамі за другі месяц года склаў $15,76 млн.

Фота з сайта БЕЛТА