Пераможцамі сталі:

1. Расійскі дырыжор Уладзімір Федасееў.

2. Калектыў у складзе пратаіерэя Фёдара Поўнага, скульптура Уладзіміра Слабодчыкава і архітэктара Ігара Марозава. Яны ўганараваныя за помнік Алексію ІІ у Мінску.

3. Калектыў у складзе спевака Анатоля Ярмоленкі, кампазітара Алега Елісеенкава і паэта Івана Юркіна. Прэміяй адзначаны іх альбом «Дзе каліна квітнела».

Кожная прэмія складае 5 мільёнаў расійскіх рублёў, паведамляе “Наша Ніва“. Па цяперашнім курсе гэта каля $70 тысяч. Адпаведна, кожнаму лаўрэату ў складзе калектыва дастанецца па $23 тысячы.

Уганараванне адбудзецца падчас «Славянскага базара» ў Віцебску.

Грошы на конкурс выдзяляюцца ўдзельнікамі Саюзнай дзяржавы парытэтна. Беларускаму бюджэту прэмія каштавала каля $105 тысяч.

Пратаіерэй Фёдар Поўны.