Як паведаміла Польскае радыё, міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 5 сакавіка ўручыў Паўліку рашэнне прэзідэнта Анджэя Дуды аб прызначэнні яго на пасаду пасла ў Мінску.

Дыпламат павінен прыбыць на новае месца службы на працягу двух тыдняў.
Конрад Паўлік — прафесійны дыпламат. У МЗС Польшчы з 2007 года. З 2010 па 2012 гады працаваў у пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) у Парыжы.

У 2012—2014 гадах быў намеснікам дырэктара дэпартамента па справах Усходняй Еўропы МЗС, а пазней дырэктарам. Займаў пасаду ўпаўнаважанага міністра замежных спраў па справах Усходняга партнёрства.

Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі.

Новаму польскаму паслу ў Беларусі 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001—2006 гадах працаваў у Орхускім універсітэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысертацыю.

Валодае англійскай, рускай і карэйскім мовамі. Жанаты, мае дачку.

 
© Фото: МИД РП