«Калі гавораць, што тры гады для дэкрэтнага водпуску — гэта шмат і, можа, трэба перагледзець, то такой ініцыятывы ад дэпутатаў, вядома, не будзе. Гэты водпуск сёння — дасягненне, перадае БЕЛТА. І ў мужчын таксама ёсць такое права», — сказала парламентарый.

Алена Бераснёва дадала, што на 1 сакавіка 2016 года дэпазітныя рахункі на сямейны капітал адкрыты на $146 млн.

У сваю чаргу галоўны рэдактар часопіса «Алеся» Ларыса Ракоўская адзначыла, што ў свой час часопіс «Работнiца i сялянка» (старая назва «Алесi») быў ініцыятарам павелічэння дэкрэтнага водпуску да трох гадоў. «Работнiца i сялянка» была ўплывовым часопісам. Яго выпісвалі ў розных кутках краіны (СССР. — Заўвага БЕЛТА)», — дадала галоўны рэдактар.