Яго абвінавачваюць у “злачынстве супраць інтарэсаў службы”. Мужчыну, перадае Еўрарадыё, затрымалі ў снежні 2015 года на працоўным месцы падчас атрымання хабару.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, чыноўнік пагадзіўся даць заключэнне інспекцыі аб гатоўнасці аб’екта (гандлёва-адміністрацыйнага комплекса) да прыёму ў эксплуатацыю толькі за хабар. Хаця перашкодаў для выдачы такога дакумента заснавальніку прыватнага прадпрыемства, якое з’яўлялася генеральным падрадчыкам на будаўніцтве, не было. 5 тысяч долараў начальніку інспекцыі перадаваліся часткамі. Да таго ж, бізнесмен заплаціў каля 20 мільёнаў рублёў за выраб мэблі для кватэры жонкі чыноўніка.

Дзеянні чыноўніка былі ацэненыя, як атрыманне хабару ў буйным памеры. Ён знаходзіцца пад вартай, на яго маёмасць (на суму больш за 1,8 млрд рублёў) наклалі арышт. Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Фота: ria.ru