Каманда перамясцілася з 67-й пазіцыі. Колькасць набраных балаў павялічылася з 514 да 517, інфармуе БелаПАН.

У еўрапейскім рэйтынгу зборная нашай краіны займае 34-е месца (было 33-е), на прасторах былога СССР яна па-ранейшаму трэцяя пасля Расіі і Украіны.  Найлепшым для беларускай зборнай з’яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года.

Лідарам сярод нацыянальных зборных планеты з’яўляецца Бельгія (1494 ачкі), на другім месцы Аргенціна (1455), на трэцім Іспанія (1370). Таксама ў топ-10 зборных па футболе ўвайшлі Нямеччына, Чылі, Бразілія, Партугалія, Калумбія, Англія і Аўстрыя.

Фота: newsbel.by