– Актыўныя, канструктыўныя сумесныя дзеянні – толькі тады мы, магчыма, выратуем наш прыватны бізнес. Прыкладаў наўкол сотні, калі бізнес кладзецца і кладзецца. Яшчэ пару месяцаў і выратаваць яго будзе немагчыма. І людзі ўжо самі не захочуць сябе ратаваць.
 
Пры гэтым Віктар Маргелаў падкрэсліў, што ўрад пакуль не чуе крыкаў аб дапамозе і паратунку прадпрымальнікаў. Нагадаем, с 1 студзеня дробны бізнес Беларусі фактычна не працуе з-за новых правілаў гандлю таварамі лёгкай прамысловасці. Дзяржава патрабуе суправаждальных дакументаў на тавар, але гандляры не атрымоўваюць іх на оптавых рынках у Расеі – бо там патрабаванні не такія строгія. Прайсці экспертызу самім беларускім ІП не дазваляе вялікі кошт працэдуры, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Фота з сайта ced.by