На жаль, на гэтым першынстве (як і ўвогуле ў гэтым сезоне) трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву балельшчыкі не ўбачаць, а ў яе адсутнасць спадзявацца на медалі беларусам даводзіцца толькі пры вельмі добрым збегу абставінаў. І, тым не менш…

– Калі казаць пра жаночую каманду, то пры стабільнай стральбе нейкае больш-менш прыстойнае месца павінна заваяваць Надзея Скардзіна, – распавёў “Народнай Волі” ў мінулым вядомы беларускі біятланіст Вадзім Сашурын. – А вось у мужчын усё куды складаней – зараз у беларускіх біятланістаў няма ні хуткасці, ні добрай стральбы.

– Адным словам, без Дар’і Домрачавай медалёў не будзе?

– Асабіста я лічу, што ў нашых спартсменаў шанцаў на медалі практычна няма. Зыходжу з аб’ектыўнай ацэнкі, хоць, як кажуць, у жыцці заўсёды ёсць месца для подзвігу.

– Ці апраўдваюць трэнерскія спадзяванні тыя расіяне, якіх запрасілі ў зборную Беларусі? І наогул, ці патрэбны нам такія спартсмены?

– Пакуль іх вынікі далёкія ад ідэалу, але ў той жа мужчынскай камандзе маладым няма ў каго вучыцца. Таму і маем тое, што маем.

Нагадаем, чэмпіянат свету па біятлоне пройдзе ў Нарвегіі з 3 па 13 сакавіка.

Фото с сайта charter97.org