Таму што на сацыяльную пенсію ў 800 тысяч беларускіх рублёў пражыць немагчыма. І не ўся тут віна чалавека, – кажа прадпрымальніца Валянціна Іванаўна, якая мае стажу больш 25 гадоў, але з іх пасля вылічэння засталося крышку больш за 9.
 
– Тое, што я вучылася, у мяне выкінулі, тое, што я нарадзіла дваіх дзяцей, была ў дэкрэтным адпачынку, таксама ў стаж не пайшло. Затым працавала ў вайсковай часці – у стаж не пайшло, таму што з 1 студзеня 1992 года пачаўся развал Савецкага Саюза, у агульны стаж гэта не ідзе. Была прадпрымальнікам гадоў пяць, а тады не было абавязковых страхавых узносаў. Затым працавала ў мужа на чвэрць стаўкі чатыры гады – у стаж пайшоў толькі адзін год.
 
Паводле Валянціны Іванаўны, фактычна гэты ўказ падаўжае пенсійны ўзрост. Яна атрымае сацыяльную пенсію ў 60 гадоў. Як за яе пражыць? Але гэтае ўдасканаленне б’е і па мужчынах, якія служылі ў арміі. Гэтыя гады таксама выпадаюць. Пра беспрацоўных па віне дзяржавы асобная тэма, дзе потым возьмуць гэты ўдасканалены стаж, перадае Радыё Рацыя.