Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка распавёў міністр унутраных спраў, старшыня назіральнага савета ХК “Дынама-Мінск” Ігар Шуневіч.

Па яго словах, кандыдаты на пасаду гендырэктара клуба ўжо вызначаныя. Пытанне аб прызначэнні будзе вырашанае на працягу бліжэйшых дзесяці дзён, перадае Еўрарадыё. Таксама Шуневіч паведаміў, што каманда менеджараў “Дынама-Мінск” у цэлым сфармаваная.

Журналісты пацікавіліся лёсам былых топ-менеджараў клуба Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкіна. У адказ міністр заявіў, што іх крымінальная справа рыхтуецца для перадачы ў суд.

Як паведамлялася раней, Суботкіна і Беражкова вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы.

Фота: hcdinamo.by