Раней у заяўку на сусветны форум увайшлі 11 спартсменаў: Надзея Скардзіна, Дар’я Юркевіч, Ірына Крыўко, Настасся Дубарэзава, Ганна Сола, Хрысціна Ільчанка, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Раман Елятноў, Максім Варабей, Дзмітрый Дзюжаў. Шосты ўдзельнік мужчынскай зборнай, Юрый Лядаў, вызначаны трэнерскім штабам пасля праведзенага ў Цюмені чэмпіянату Еўропы, паведамляе БЕЛТА.

Чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене стартуе 3 сакавіка змешанымі эстафетамі і завершыцца 13 сакавіка гонкамі з масавага старту ў мужчын і жанчын.

Фота: БЕЛТА