За студзень 2015 года сальда было станоўчым — 179,4 млн. долараў.

Знешнегандлёвы абарот краіны за першы месяц гэтага года склаў 3 млрд. 216 млн. долараў, да ўзроўню студзеня 2015 года ён знізіўся на 16,2% у бягучых цэнах. Экспарт тавараў склаў 1 млрд. 584,9 млн. долараў, скараціўшыся на 21,1%, імпарт — 1 млрд. 631,1 млн. долараў (на 10,9% ніжэй).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі СНД за студзень 2016 года склаў 1 млрд. 790,3 млн. долараў, што на 9,1% ніжэй, чым за студзень 2015 года, паведамляе БелаПАН. У гандлі з краінамі СНД сальда было адмоўным у 234,3 млн. долараў (у студзені 2015 года — мінус 208,7 млн.).

Узаемны тавараабарот з Расіяй, паводле даных Белстата, за першы месяц 2016 года склаў 1 млрд. 494,5 млн. долараў, зніжэнне да ўзроўню студзеня 2015 года — 11,4%. Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй склала 391,5 млн. долараў (у студзені 2015-га — мінус 372,7 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі Еўрасаюза за студзень 2016 года склаў 876,1 млн. долараў, знізіўшыся да ўзроўню студзеня 2015 года на 22,8%. Экспарт тавараў склаўся ў суме 589,9 млн. долараў, скараціўшыся на 26,6%, імпарт — 286,2 млн. долараў (на 13,7% ніжэй). Сальда ў гандлі з краінамі ЕС было станоўчым і склала 303,7 млн. долараў (у студзені 2015 года — станоўчае ў 472,4 млн.).

Як паведаміў 18 снежня 2015 года ў Палаце прадстаўнікоў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў перад зацвярджэннем на пасадзе, у 2016 годзе сальда знешняга гандлю чакаецца адмоўнае — мінус 0,2—0,6% да ВУП. Адмоўны паказчык абумоўлены тым, што, паводле слоў прэм’ер-міністра, на наступны год прыпадае вялікі аб’ём паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС.

 
Фото: belaruspartisan.org