Пра гэтую ініцыятыву “Народная Воля” ўжо распавядала. Але зараз тэма пачынае абрастаць падрабязнасцямі.

Як высветлілася, у мінулым годзе 140 грамадзян Сірыі звярнуліся ва УВКБ ААН у Беларусі па статус бежанца.

Прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі лічыць, што для 9-мільённай краіны гэта няшмат. Паводле яго слоў, галоўным крытэрыем пры прыняцці рашэння аб прыездзе сірыйскіх бежанцаў у Беларусь будзе моўнае пытанне. Як паведаміў Жан Іў Бушардзі, перавага будзе аддавацца тым сем’ям, у якіх хаця б адзін з членаў ведае рускую мову.

Акрамя таго, як варыянт удзелу Беларусі ў праектах прыёму сірыйскіх бежанцаў разглядаецца магчымасць выдачы віз студэнтам з Сірыі.