Праз некалькі месяцаў візавыя цэнтры з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі, паведамілі БелаПАН у інфармацыйна-візавым цэнтры эстонскага пасольства ў Мінску.
У Мінску візавы цэнтр адкрыўся на вул. Чыгуначная, 33. Ён працуе з 9.00 да 17.00 па будных днях. Субота і нядзеля — выхадныя.
У Брэсце візавы цэнтр адкрыўся на вул. Маскоўская, 208а-1; у Гродне: вул. Максіма Горкага, 89; у Гомелі: вул. Пушкіна, 2.
VFS Global — гэта буйны сусветны спецыяліст па аўтсорсінгу і аказанні тэхналагічных паслуг урадам і дыпламатычным місіям па ўсім свеце. Кампанія аказвае візавыя паслугі, а таксама вырашае адміністрацыйныя задачы і пытанні выдачы пашпартоў. VFS Global працуе больш як у 120 краінах і мае 1.939 візавых цэнтраў. Урад Эстоніі з’яўляецца кліентам кампаніі VFS Global з 2013 года.