Апошнім часам падзеі, якія адбываюцца ў свеце, зрабілі турэцкі і егіпецкі турыстычныя накірункі не зусім небяспечнымі. Ці вымусіць турыстаў гэты факт не ехаць сёлета на курорты ў Турцыю і Егіпет?

“Сёння ў Егіпет застаецца адзін “ланцужок” на Хургаду, але загружаюцца рэйсы слаба, – кажа эксперт у галіне турызму Лілія Кобзік. – Што тычыцца Турцыі, дык туды запланаваны дастаткова вялікі аб’ём перавозак турыстаў. Але галоўнае пытанне, ці пагодзяцца беларусы ляцець. Калі абапірацца на рынак, дык попыт зменшыцца, хоць пра дакладныя лічбы казаць пакуль немагчыма”.

Па словах  Ліліі Кобзік, цяпер у Беларусь прыязджае шмат прадстаўнікоў турэцкіх гасцініц і туркампаній, каб нейкім чынам паказаць прывабнасць свайго накірунку.

“Ужо зараз можна канстатаваць, што выбар цэн вялізны і можна знайсці для сябе бюджэтны варыянт. Думаю, што і падчас сезона будуць спецыяльныя прапановы”, – адзначае яна.

Фота: 15minut.org


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»