Макей абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва з намеснікам генеральнага сакратара ЦЕІ

5
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмяняліся думкамі аб шляхах актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЦЕІ, у тым ліку ў межах праектнай дзейнасці арганізацыі.

Даведка БелаПАН. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва была створаная ў 1989 годзе для садзейнічання развіццю ўстойлівых сувязяў паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы ў галіне палітыкі, эканомікі і культуры. У канцы 1990-х гадоў асноўнай мэтай ЦЕІ было абвешчанае садзейнічанне еўрапейскай інтэграцыі і збліжэнню паміж ЕС і еўрапейскімі дзяржавамі, якія не ўваходзяць у яго склад.

Зараз членамі ЦЕІ з’яўляюцца Аўстрыя, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія.

Рэспубліка Беларусь стала членам ЦЕІ ў чэрвені 1996 года.

 
Фото из открытых источников

Поделиться ссылкой: