“Аддаючы даніну павагі вайскоўцам ўсіх пакаленняў, мы памятаем, якой цаной нам дасталіся мір і спакой на нашай зямлі”, — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба.
“Сістэматычнае выкарыстанне гвалтоўных метадаў у неваенных сферах (асабліва фінансавай, эканамічнай, інфармацыйнай) змяніла сутнасць сучаснай вайны, — сказаў Лукашэнка. — Яе элементы, якія раней прайшлі абкатку ў Югаславіі, Іраку і Лівіі, у поўнай меры ўжываюцца і сёння. Гэта бачым на прыкладах Сірыі, Украіны і іншых дзяржаў. Усе ваенныя канфлікты апошніх гадоў дэманструюць адну асаблівасць. Гаворка ідзе пра рэалізацыю знешніх пагроз праз ўнутраныя крыніцы. Як правіла, завяршаюцца зменай улады і разбурэннем дзяржаў”.
“Такі сцэнарый для нас непрымальны. Хоць спробы навязаць яго Беларусі былі”, — заявіў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны Беларусі перагледжаныя ў адпаведнасці з існымі выклікамі і патэнцыяльнымі пагрозамі бяспецы дзяржавы. “У ёй, як і ў ранейшай, захаваная абарончая скіраванасць, — сказаў Лукашэнка. — Заяўлена пра гатоўнасць у адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў правядзеннем комплексу мер стратэгічнага стрымлівання з мэтай недапушчэння нападу, а ў выпадку развязвання агрэсіі — рашучым прымяненнем ваеннай сілы”.
У дактрыне таксама вызначаныя меры па арганізацыі ваеннай бяспекі краіны на сучасным этапе і асноўныя напрамкі будаўніцтва ваеннай арганізацыі дзяржавы. “Несумненна, гэтыя меры будуць рэалізаваныя на практыцы, і для гэтага ёсць усё неабходнае, — сказаў Лукашэнка. — Па-першае, высокі патрыятызм нашага народа. Па-другое, здольнасць Узброеных сіл адстаяць суверэнітэт і незалежнасць. Па-трэцяе, усенародная павага да людзей у пагонах”.
Як паведамлялася раней, Палата прадстаўнікоў плануе разгледзець законапраект аб новай ваеннай дактрыне на чарговай сесіі, якая адкрыецца 4 красавіка.