Даследчык усходняга хрысціянства, іераманах Рускай праваслаўнай царквы Іаан (Гуайта) мяркуе, што візіту Папы Рымскага ў Маскву будзе папярэднічаць шэраг іншых яго сустрэч з Патрыярхам.
“Спачатку павінна адбыцца яшчэ адна сустрэча ў адным з еўрапейскіх гарадоў. Разглядаюцца, у прыватнасці, Вена, а таксама Будапешт, Бялград або Бары. Не сустрэча ў аэрапорце, а серыя рэлігійных мерапрыемстваў, выразных і зразумелых для ўсіх вернікаў”, – сказаў айцец Іаан (у свеце Джаванні) у інтэрв’ю газеце “La Repubblica“. Затым, прадоўжыў ён, павінен услед адбыцца візіт Патрыярха ў Ватыкан, гэта стане “важным крокам, які не выклікае занадта шырокай палемікі”, і “толькі тады можна будзе, нарэшце, думаць пра візіт Папы Рымскага ў Маскву”.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!