Ужо шмат гадоў улада абяцае пачаць будаўніцтва новай водазабяспечальнай сістэмы, па якой вада ў гэтыя раёны будзе падавацца з артэзіянскіх свідравін. Але ўвесь час будаўніцтва адкладваецца. Па гэтай прычыне было прынятае рашэнне, паведамляе БХД, правесці тры пікеты ў Менску на тэму “прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы неналежнай якасці вадаправоднай вады ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнах горада Менска”.
Пікеты плануецца праводзіць 4, 5 і 6 сакавіка на пляцоўках каля 12-й гарадской бальніцы, перад галоўным уваходам на Заходні рынак і насупраць адміністрацыі Фрунзенскага раёна адпаведна.
Як пракаментаваў кіраўнік ініцыятывы Дзяніс Садоўскі, праблема якасці вады – адна з галоўных для пералічаных раёнаў. “Яна сур’ёзна ўплывае на здароўе жыхароў Менску. Таму мы хочам пачаць новы этап кампаніі і будзем выкарыстоўваць усе магчымасці, каб прымусіць чыноўнікаў чуць голас народу”, – падкрэсліў ён.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!