Перамогі "Рэала" і "Вольфсбурга" ў 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

3

Крышціяну Раналду адкрыў лік на 57-й хвіліне, а на 86-й Хесэ паставіў пераможную кропку. Іспанскі клуб мае выдатныя шанцы, каб прайсці ў чвэрцьфінал.

Нямецкі “Вольсфсбург” святкаваў перамогу над бельгійскім “Гентам” — 3:2. На 60-й хвіліне госці выйгравалі з лікам 3:0, два галы забіў Дракслер (на 44-й і 54-й хвілінах), адзін — Крузэ (на 60-й). Аднак, перадае Еўрарадыё, гаспадары поля здолелі ў канцы гульні двойчы вызначыцца, галы на рахунку Кумса (на 80-й хвіліне) і Кулібалі (на 89-й).

Матчы ў адказ пройдуць 8 сакавіка.

Нагадаем, у першых двух матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў былі зафіксаваныя наступныя вынікі: “Бенфіка” — “Зеніт” — 1:0, ПСЖ — “Чэлсі” — 2:1. 23 лютага згуляюць “Ювентус” і “Баварыя”, “Арсенал” і “Барселона”.

Фота: Reuters


Няма запісаў для адлюстравання