Грэф абяцае беларусам рост інфляцыі ўжо ў лютым

4

Прычым аналітыкі адзначаюць, што павелічэньне інфляцыі будзе заўважана ўжо па выніках лютага. Пра гэта гаворыцца ў эканамічным аглядзе «Навіны глябальнай эканомікі», які надрукаваў Цэнтар макраэканамічных дасьледаваньняў:

«Цэнавая лібэралізацыя павінна была прывесьці да карэкцыі дзеючых цэнаў на ўвесь пералік тавараў у бок іх павелічэньня Магчыма, эфэкт яшчэ не пасьпеў адбіцца на ўзроўні спажывецкай інфляцыі? Вынікі лютага дадуць адказ на гэтае пытаньне».

Урад Беларусі ўнёс 11 студзеня істотныя зьмены ў сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай. Улады больш не кантралююць цэны на хлеб, мяса, яйкі, малочную прадукцыю, дзіцячае харчаваньне, сокі і некаторыя іншыя тавары.

«Я ўпэўнены, што ў Германа Грэфа, які ачольвае „Сбербанк“, існуюць вялікія аналітычныя падразьдзяленьні, — гаворыць Свабодзе эканаміст, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. — І яны ўсё пралічваюць.

Тое, што ўсплёск інфляцыі ў Беларусі павінен быць, гэта адназначна. Адзінае, што ён можа адбыцца ня ў лютым, а ў сакавіку. І тут на першае месца я б паставіў нават ня тое, што адмянілі стрымліваньне коштаў на некаторыя віды харчаваньня. Бадай, яшчэ больш важна, што ідзе павольнае прасяданьне беларускага рубля. Але яно традыцыйна заўважаецца праз пару-тройку месяцаў. І гэта адбіваецца ня толькі на імпартных, але і на беларускіх харчовых таварах. Бо калі капянуць крыху глыбей, то высьвятляецца, што амаль у кожным беларускім прадукце ёсьць нейкая доля імпарту. Пачынаючы нават з камбікармоў, дзе таксама ёсьць імпартныя кампанэнты.

Таму высновы „Сбербанка“, канечне, маюць права на жыцьцё. Магчыма толькі, з папраўкай — ці то ўсплёск інфляцыі адбудзецца ў лютым, ці то ў сакавіку?»

«У студзені 2016 году агульная інфляцыя ў Беларусі склала 1,9%, на харчовыя тавары — 1,5%, хоць мы чакалі тут некаторага паскарэньня», — кажуць аналітыкі Германа Грэфа.Беларускія ўлады абяцалі, што сёлета інфляцыя не павінна перавысіць 12%.


Няма запісаў для адлюстравання