МЗС Беларусі вітае рашэнне ЕС аб адмене большасці санкцый

2

“Вітаем сённяшняе рашэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза аб адмене большасці абмежавальных мер у адносінах да Беларусі і актывізацыі супрацоўніцтва з нашай краінай”, – заявіў Дзмітрый Мірончык.

Ён дадаў, паведамляе БЕЛТА, што гэта рашэнне – важны этап на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вывядзення яго на якасна іншы ўзровень.

“Перакананы, што гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго Еўрапейскага рэгіёна ў цэлым. Прынятае рашэнне Савета ЕС наглядна сведчыць аб тым, што менавіта дыялог з’яўляецца найбольш эфектыўным сродкам урэгулявання рознагалоссяў. Спадзяёмся, што яно будзе садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Гатовы ўнесці свой уклад у гэты працэс”, – адзначыў прадстаўнік МЗС.

Дзмітрый Мірончык дадаў, што Беларусь адкрыта да прадаўжэння канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-членамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Фота: euroradio.fm

Поделиться ссылкой: