Новы пасол Украіны ў Беларусі можа быць прызначаны вясной

4

Пра гэта БелаПАН паведаміў часовы павераны ў справах Украіны Валерый Джыгун. Паводле яго слоў, украінскае МЗС ужо падало свае прапановы на разгляд Пятра Парашэнкі, рашэнне будзе прынятае найбліжэйшым часам.

Джыгун таксама адзначыў, перадае Еўрарадыё, што прозвішчы кандыдатаў на гэты пост да зацвярджэння прэзідэнтам Украіны канкрэтнага чалавека не раскрываюцца.

Ранейшы пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль быў звольнены ў траўні 2015 года. Ён працаваў у Мінску два гады. Паводле неафіцыйных звестак, Ежаль па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі.

Фота: Fotolia

Поделиться ссылкой: