Лукашэнка даручыў стварыць экспертную групу па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ

2

Такую задачу ён паставіў сёння на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

“Ёсць неабходнасць абмеркаваць коратка вынікі прэзідэнцкіх выбараў вачамі БДІПЧ АБСЕ”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, перадае БЕЛТА, што падагульняючая справаздача БДІПЧ АБСЕ па прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў Беларусі была прадстаўлена як ніколі позна – праз 3,5 месяца пасля выбараў. “Доўга рыхтавалі. Праўда, яна ў асноўным, як я заўважыў, нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Але ёсць нейкія прапановы, патрабаванні да нас”, – адзначыў Прэзідэнт.

Лідзія Ярмошына расказала, што міжведамасная экспертная група будзе створана ўжо сёння, а першае пасяджэнне плануецца правесці 16 лютага. Экспертная група будзе працаваць пад кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама і праз месяц з пачатку работы павінна прадставіць у адрас ЦВК рэкамендацыі або прапановы па той пазіцыі, якую выказала АБСЕ.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына ў гутарцы з журналістамі, ЦВК абагульніць вывады міжведамаснай экспертнай групы і прадставіць кіраўніку дзяржавы напярэдадні парламенцкіх выбараў прапановы па ўдасканаленні выбарчага працэсу.

“Тым не менш адразу магу сказаць, што, зразумела, размова не можа ісці ў бліжэйшы час аб змяненні выбарчага закона. Гэтыя прапановы будуць рэалізоўвацца шляхам удасканалення правапрымяняльнай практыкі, якая вызначаецца метадычнымі растлумачэннямі Цэнтрвыбаркама”, – падкрэсліла старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што пажаданне міжнародных партнёраў было таксама і ў тым, каб Беларусь максімальна сур’ёзна паставілася да гэтых рэкамендацый. “І гэта дэманстрацыя перш за ўсё нашай сур’ёзнасці, нашай уважлівасці”, – сказала яна.

“Цэнтральная камісія ўжо даўно праводзіць работу па вывучэнні гэтых рэкамендацый і прымяненні іх на практыцы ў ходзе маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Тым не менш мы лічым, што тут неабходны комплексны падыход для таго, каб у гэтай працэдуры ўдзельнічала не толькі Цэнтральная камісія, але і нашы найбольш аўтарытэтныя дзяржаўныя органы на ўзроўні экспертаў, якія таксама выказалі б сваю пазіцыю па выказаных АБСЕ прапановах, а таксама вызначылі шляхі рэалізацыі гэтых прапаноў”, – адзначыла старшыня ЦВК.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць пытанні, звязаныя з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, і іншыя.

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой: