Прадстаўнік АБСЕ: Нельга дапусціць замарозкі канфлікту ва Украіне замест яго вырашэння

4

“Спадзяемся, што ўсе бакі зразумеюць, што неабходна аднавіць цэласнасць Украіны, неабходна спыніць гэты канфлікт. Гэта трэба зрабіць не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Нельга казаць пра замарозку канфлікту, бо гэта супярэчыць духу мінскіх пагадненняў”, — сказаў Сайдзік.

Ацэньваючы працу групы, паведамляе БелаПАН, ён адзначыў дасягненне пэўных поспехаў. “Нельга казаць, што выкананыя ўсе мінскія дамоўленасці, але мы маем свае поспехі, — сказаў Сайдзік. — Ёсць значны спад колькасці ахвяр канфлікту, у прыватнасці сярод мірнага насельніцтва. Гэта я лічу вельмі важным у працы групы”.

Прадстаўнік АБСЕ падкрэсліў, што альтэрнатывы мінскім дамоўленасцям няма. “Бакам складана прыйсці да кампрамісаў па розных пытаннях. Нам патрэбная палітычная воля з боку ўсіх удзельнікаў, каб дасягнуць бяспекі ў рэгіёне. Усе партнёры павінны прадэманстраваць жаданне вырашыць пытанні”, — сказаў ён.

На пытанне, як доўга яшчэ трохбаковай кантактнай групе прыйдзецца працаваць над рашэннем канфлікту, Марцін Сайдзік адказаў: “Хацеў бы, каб усё скончылася хутчэй”.

Поделиться ссылкой: